ПАМЯТАЙМА ПРА КУРАПАТЫ

12 жніўня 2006 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра расейскія турмы ў Чачэніі. 21-гадовы Алі Чачыеў распавядае пра катаваньні і зьверствы ў сумнавядомай турме ОРБ-2, што ў цэнтры Грознага. Калі туды трапляе чалавек (нават па падазрэньні ў дапамозе партызанам), яму адразу заяўляюць, што жывым ён адтуль ня выйдзе. Вязьняў бьюць дубінкамі і пустымі пляшкамі, не даюць спаць і есьці. Сьцены камораў ліпкія ад чалавечай крыві. Нават прамаскоўская марыянэткавая адміністрацыя Чачэніі заклікала расейцаў закрыць гэтую турму.

Наш камэнтар: Нячаста зьяўляюцца такія паведамленьні ў заходніх СМІ. Часьцей яны паўтараюць лубянскую жуйку пра “усталяваньне міру фэдэральнымі ўладамі ды акцыі чачэнскіх тэрарыстаў”. Нам, — беларусам, — трэба зразумець адно: калі расейскія эсэсаўцы і гестапаўцы будуць валадарыць на нашай зямлі як паўнапраўныя гаспадары, то тварыць яны будуць тое ж, што твораць цяпер у Чачэніі. Мы павінны абараніць Бацькаўшчыну ад расейскага нашэсьця і акупацыі.

Валеры Буйвал