РАЗГРОМ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
11 жніўня 2006 г. Латвійская газэта “Diena” піша пра дыскусію латвійскіх літаратараў і выдаўцоў на тэму справы перакладаў латышскай літаратуры за мяжой. На пачатку чэрвеня сёлета ў Рызе адбылася адмысловая канфэрэнцыя, на якой было выказана незадавальненьне з прычыны недастатковай увагі да гэтай справы.
Наш камэнтар: Нам бы вашы праблемы, шаноўныя суседзі! Можа і сапраўды шырокі сьвет дагэтуль не адкрыў для сябе многія выдатныя творы латышскай літаратуры. Але вядома, што ў розных краінах штогод зьяўляюцца выданьні перакладаў кніг з гэтай нядаўна яшчэ малавядомай краіны. А ў Латвіі штогод выходзяць сотні тытулаў перакладаў з усіх моваў сьвету. У нас жа антыбеларускі рэжым дабівае саму нацыянальную літаратуру. Разгромлены беларускія газэты і часопісы, выдавецтвы, бібліятэкі і Саюз пісьменьнікаў. Тое, што засталося ўзята пад каманду гэбоўскімі беларусажэрцамі кшталту Касьяна і Бондар. Наша эліта, увесь народ павінны ратаваць ад акупанцкіх пачвараў беларускія духоўныя каштоўнасьці.
Юрка Марозаў