У ЛІБАНЕ ЗАГІНУЛІ ДВА ЎРАДЖЭНЦЫ БЕЛАРУСІ
Cёньня (10.08.2006) ізраільскія СМІ паведамілі, што на тэрыторыі Лібану загінулі два ўраджэнцы Беларусі — у танк, у якім яны знаходзіліся, трапіла процітанкавая ракета.
Загінулыя — жаўнеры ізраільскага войска 25-гадовы Давыд Шамідаў і 26-гадовы Ігар Кавалік. Абодва рэпатрыяваліся зь Беларусі ў сярэдзіне 1990-х гадоў і мелі ізраільскае грамадзянства.
Паведамляецца, што абодва вайскоўцы запасу былі выкліканыя на тэрміновыя зборы ізраільскай арміяй некалькі дзён таму.
(Паводле радыё “Свабода”)