АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ ЛІКВІДАВАЎ ЛЕТНІК ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ПРАТЭСТАНТАЎ

47 дзяцей ад 7 да 14 гадоў разьмясьціліся ў вёсцы пад Смаргоньню. Неўзабаве туды прыехалі міліцыянты, а потым чыноўнікі Смаргоньскага гарвыканкаму разам з мэдыкамі з санстанцыі. Яны перапісалі прозьвішчы ўсіх дзяцей, патлумачыўшы, што гэта дзеля бясьпекі: маўляў, раптам хто згубіцца.

Паводле слоў некаторых бацькоў, ім пачалі тэлефанаваць з папярэджаньнямі, каб тэрмінова забралі сваіх дзяцей. Казалі, што дзецям усё роўна не дадуць адпачыць, а на бацькоў складуць пратаколы. Міліцыянты паабяцалі, што перавязуць дзяцей у Менск камфартабэльным аўтобусам. Замест гэтага дзяцей запхалі ў стары аўтобус без багажнага аддзяленьня й павезьлі ў Менск. Маёр міліцыі сачыў, каб аўтобус не спыняўся.

Бацькі — вернікі ліквідаваных рэжымам пратэстанцкіх суполак — лічаць гэтае здарэньне перасьледам паводле рэлігійных матываў. Так яно й ёсьць. Перасьледуюць усіх беларусаў.

(паводле Радыё “Свабода”)