ПАДРЫХТАВАНЫ АНТЫБЕЛАРУСКІ ДАКУМАНТ
Міністэрства акупацыйнай адукацыі падрыхтавала рашэньне пра перавод выкладаньня беларускай гісторыі на расейскую мову. Ад пачатку 1990-х незалежна ад мовы навучаньня школы прадмет “Гісторыя Беларусі” выкладаўся толькі па-беларуску.
Пазнаёміцца з праектам дакумэнту можна ў “Настаўніцкай газэце”, але атрымаць камэнтар ад непасрэднага выканаўцы распрацоўкі можна будзе бліжэй да верасьня. Адказная за дакумэнт чыноўніца міністэрства Надзея Ганошчанка пайшла ў адпачынак.
Тым часам у школах мала хто ведае пра пляны па пераводу “часткі” (зважай!) выкладаньня гісторыі Беларусі на расейскую мову. Напрыклад, дырэктарка менскай гімназіі нумар 23 Ніна Нікіціна папросту не паверыла такой інфармацыі:
(Нікіціна:) “Абсурд роду чалавечага! (Гутарка вядзецца пра тое, што гэта і далей будзе пашырацца), бо гісторыю сваёй дзяржавы трэба вучыць на сваёй мове”.
(паводле Радыё “Свабода”)