ІМ ХОЧАЦЦА ПІСАЦЬ
9 жніўня 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” паведамляе, што нядаўна ў адной касьцельнай канторы ў Гамбургу была выпадкова знойдзена кніга пад тытулам “Немцы з Богам”. Фашыстоўскі рэжым выдаў яе ў 1941 г. у 100 тысячах асобнікаў і распаўсюдзіў па рэлігійных установах усяго Рэйху. Аднак, амаль увесь наклад загінуў падчас вайны. У кнізе рапавядаецца пра сур'ёзныя задумкі Адольфа Гітлера напісаць уласную “Біблію” нацыянал-сацыялізму. Сярод дзесяці запаветаў ёсьць такія: “Шануй фюрэра свайго” і “Клапаціся аб чысьціні крыві сваёй і аб гонары сваім”. Затое няма такіх запаветаў, як “Не забівай” і “Не крадзі”.
Наш камэнтар: Мабыць скора мы дачакаемся “новай рэдакцыі” Пісаньня і ад маскоўскай публікі ў сутанах і партупэях. Яны пачуваюцца ўпэўнена на беларускай зямлі, дзе ўсе іхныя прыхамаці выконвае мясцовы “православный атеіст”. Не выпадкова той жа згаданы “атеіст” з захапленьнем адгукаўся аб Гітлеры і ягонай палітыцы ў памятным інтэрвію для нямецкай газэты “Handelsblatt” (агучаным радыё РБ у кастрычніку 1996 г.).
Юрка Марозаў