БРЫДОТА

7 жніўня 2006 г. Дацкая газэта “Politiken” піша пра хвалю пратэстаў у Рыме, куды зьбіраецца на гастролі скандальна вядомая поп-сьпявачка “Мадона”. Яна мае намер выступіць у сталіцы каталіцкага сьвету з новай эстраднай праграмай: будзе паўголая скакаць па сцэне ў цярновым вянцы, удаваць Хрыста на крыжы і г.д. Ватыканскія аўтарытэты назвалі гэтае шоў крайне блюзьнерскай акцыяй. Іх падтрымалі кіраўнікі мусульманскай і іўдзейскай рэлігійных абшчынаў Італіі. Вядома, што гэта ня першы такі выбрык экзальтаванай поп-зоркі.

Наш камэнтар: На пратэсты рэлігійных герархаў гэтая “поп” толькі пасьмейваецца ды не зьбіраецца адмаўляцца ад рымскіх гастроляў. Гады тры таму яна была падпісалася на такія ж блюзьнерскія гастролі ў Ізраілі і на палестынскіх тэрыторыях. Рэакцыя шэрагу габрэйскіх і палестынскіх груповак была на дзіва адзінадушнай. Яны заявілі, што “калі гэтая прастытутка зьявіцца на Сьвятой Зямлі, то мы яе забьем”. “Поп” тады не сьмяялася, гастролі адмянілі. Толькі чалавечая салідарнасьць можа абараніць народы ад наступу брыдоты як з Захаду, так і з Расеі.

Валеры Буйвал