ДАКУЛЬ ЦЕРПІМ?
5 жніўня 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” публікуе рэпартаж маладой журналісткі Агне Друмяліте са Славеніі. Вялікая група летувіскай моладзі аўтастопам падарожнічае па маршруце Вільня — Стамбул. Па дарозе яны знаёмяцца зь людзьмі, гарадамі, музэямі, традыцыямі. Пасьля Польшчы, Аўстрыі і Славеніі іхны шлях пройдзе праз Босьнію, Чарнагорыю, Албанію і Грэцыю.
Наш камэнтар: Летувіскім юнакам і дзяўчатам ня трэба візаў і дазволаў. Яны — грамадзяне дэмакратычнай Эўропы. Іхныя бацькі адстаялі незалежнасьць радзімы ад маскоўскага рэйху ў 1988-91 гг. і забясьпечылі цывілізаванае разьвіцьцё Летувы. Прамаскоўскі рэжым у акупаванай Беларусі прапануе нашай моладзі іншыя накірункі: БРСМ пад чырвоным сьцягам, КГБ і стукацтва, Леніна і “комсомольскіе стройотряды” у Сібіры — і ўсё таксама без візы! Колькі яшчэ наш народ будзе цярпліва існаваць у рэжыме гэтай дапатопнай маскоўскай гнюснасьці?
Юрка Марозаў