ЗВАЖАЙМА НА ПРЫКЛАДЫ
5 жніўня 2006 г. Румынская газэта “Adevarul” піша пра панаваньне мафіі ў акупаванай расейцамі Трансністрыі (правінцыі сувярэннай Малдовы). Пералічваюцца мафійна-фінансавыя групоўкі пад кіраўніцтвам расейскіх алігархаў Алішэра Усманава і Сямёна Магілевіча. Заўважаны таксама бандыцкія структуры Пятра Парашэнкі (былы старшыня рады бясьпекі пры Кучме). У Трансністрыі круцяць свае маштабныя махінацыі групоўкі, падкантрольныя вядомым крамлёўскім мафіёзам Чарнамырдзіну, Чубайсу і Касьянаву. У няшчаснай правінцыі гаспадараць да 500 дзеячаў падпольнага сьвету з Малдовы, Украіны і іншых суседніх дзяржаваў.
Наш камэнтар: Трансністрыя (якой кіруе прамаскоўская лубянская хунта падстаўнога “прэзыдэнта” Смірнова) даўно ўжо ператварылася ў легальны гадзюшнік для буйнакалібэрных злачынцаў і драбнейшых жулікаў. Такі ёсьць галоўны вынік расейскай акупацыі. Такія ж працэсы (толькі ў значна большых маштабах) мы назіраем у нашай Беларусі пад уладай шклоўскай хеўры, якая выконвае загад Крамля па зьнішчэньню нашага народу і нашай культуры. Даўно настаў час ратаваць Айчыну ад гвалтаўнікоў. Беларуская Салідарнасьць павінна стаць цяпер нашай народнай ідэалёгіяй.
Юрка Марозаў