НА КУХНІ ЎПАЛА КАЦЮШКА
3 жніўня 2006 г. Гішпанская газэта “АВС” паведамляе, што ў адказ на атакі ізраільскай арміі рух “Хізбала” засыпаў тэрыторыю Ізраіля ракетамі: 225 ракетаў толькі за апошнія суткі.
Наш камэнтар: Нават расескае тэлебачаньне паказала сюжэт пра постсавецкіх грамадзянаў на поўначы Ізраіля. Яны дэманструюць тэлегрупе свае разбомбленыя дамы, выцягваюць з розных кутоў фрагмэнты ракетаў. “Вот и на кухне упала “катюшка”, а другая “катюшка” угодила прямо в шкаф, смотрите...” Усе ведаюць і разумеюць, чые гэта ракеты, хто падарыў іх ракетчыкам у зонах шматгадовых міжнародных канфліктаў. Гінуць людзі на Бліжнім Усходзе. Вось і ў Іране ўжо маршыруюць калёны дабраахвотнікаў, гатовых да вечнай вайны. А тым часам павесялелі крамлёўскія пастаўшчыкі “кацюшаў”, сьвецяцца цынічнымі ўсьмешачкамі Пуцін, Лаўроў, Іваноў. Яны запоўнілі сьвет вайной, падрыхтавалі яму занятак і зьбіраюцца пад грукат кананады “разабрацца” са сваімі былымі калёніямі. Тым больш што нафта даражэе, сыплюцца грошы ў маскоўскую кішэню. Імпэрыя Зла на плянэце сьляпых пасьпяхова працягвае сваю антычалавечую дзейнасьць.
Юрка Марозаў