БАВЯЦЦА Ў МІФАЛОГІЮ

2 жніўня 2006 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” паведамляе пра мерапрыемствы ў Маскве, прысьвечаныя 400-годдзю “пачатку вызваленьня ад польскіх інтэрвэнтаў”. 2 жніўня 1606 г. у Маскве было сфармавана паспалітае рушэньне, якое пачало змаганьне супраць акупацыйных войскаў Ілжэдзімітрыя І. Будуць маніфэстацыі і хросныя хады. Камандаваць парадам будзе Алексі ІІ.

Наш камэнтар: Ані палякі, ані маскоўцы не гавораць праўду — пра пагром маскоўскага ханства беларусамі (якія ўласна складалі большасьць экспэдыцыйнага корпусу). Але няхай сабе цешацца сваёй міфалогіяй (пакуль што, да пары). Галоўнае, каб мы ведалі праўду і памяталі пра гэта. Каб самы мы не дазвалялі нікому фальшаваць і выкручваць нашу гісторыю. Цяперашняя крамлёўска-лубянская эліта, схаваўшы пад дыван “октябрьскую революцію” ды іншыя бальшавіцкія юбілейныя бразготкі, спрабуе пабудаваць традыцыю і ідэялёгію на імпэрскіх датах і падзеях. Ды толькі сорамна і страшна ім дагаворваць усю праўду да канца, як беларусы захапілі Маскву, як гаспадарылі ў Крамлі, як нашы продкі ў адказ за зьнішчэньні 16-га стагоддзя загналі маскоўцаў да самага Архангельска. Слушна, няхай саромяцца і баяцца.

Валеры Буйвал