ГІСТАРЫЧНЫ ПРЫКЛАД ЗМАГАНЬНЯ

2 жніўня 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” друкуе артыкул прысьвечаны ўгодкам пачатку глыбокага крызісу Брытанскай імпэрыі. 50 гадоў таму, ў жніўні 1956 г. прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр абвясьціў аб нацыяналізацыі Суэцкага каналу (пабудаванага ў 1869 г. ангельцамі і французамі, якія валодалі ім нягледзячы на дзяржаўную незалежнасьць Эгіпту). У адказ Брытанія, Францыя і Ізраіль у лістападзе 1956 г. пачалі ваенную інтэрвэнцыю супраць Эгіпту. Але ЗША не падтрымалі нэакаляніялісцкую апэрацыю сваіх хаўрусьнікаў, заходнікі былі вымушаны пагадзіцца з паразай і адступленьнем. Брытанія канчаткова згубіла свае ўплывы на Бліжнім Усходзе, дзе гаспадарыла на працягу паўтара стагоддзяў. Яе сусьветная імпэрыя пачала сыпацца на вачах.

Наш камэнтар: Эгіпецкі народ абараніў сваю маёмасьць і дзяржаўную незалежнасьць, нягледзячы на тое, што эгіпецкая армія была значна слабей узброена і колькасна меншая за ворагаў. Але ўпэўненасьць у сваёй праўдзе і патрыятычны ўздым былі настолькі магутнымі, што перамагчы эгіпцянаў ня здолелі нават эканамічна разьвітыя каляніялісты. Важным аспэктам нацыянальнай абароны была таксама непахісная пазіцыя нацыянальнага лідэра Насэра, які не пабаяўся адказнасьці і мабілізаваў народ на барацьбу і перамогу. Брытанская імпэрыя, якая здавалася вечнай і непахіснай, атрымала апошні ўдар ад вызваленых народаў. Падобна на тое, што маскоўская імпэрыя (якая таксама некаму падаецца вечнай) пачне валіцца менавіта пасьля правалу крамлёўскай каляніяльнай авантуры ў Беларусі. Адбудзецца гэта, калі беларуская моладзь стане ў авангардзе барацьбы за вызваленьне Айчыны ад захопнікаў і прамаскоўскай хунты. А ўзначаліць вызваленьне сапраўдны нацыянальны лідэр, а не падстаўныя імітатары.

Юрка Марозаў