НАБЛІЖАЕЦЦА КАНЕЦ КІРАВАНЬНЯ “ЗЛОГА ЦАРА”

1 жніўня 2006 г. Французкая газэта “Le Figaro” паведамляе з Кубы, што 79-гадовы прамаскоўскі дыктатар Фідэль Кастра быў зьмешчаны на апэрацыю. Кастра ўпершыню за амаль 50 гадоў сваёй улады перадаў кіраўнічыя функцыі. Функцыі, аднак, ня вышлі па-за дыктатарскую сямью, бо выканаўцам абавязкаў прызначаны на час хваробы брат Фідэля Рауль Кастра (міністар абароны).

Наш камэнтар: Стомленыя чаканьнем вызваленьня радзімы ад камуністычна-маскоўскай пачвары, на Флярыдзе і ў Нью-Ёрку сабраліся тысячы кубінскіх эмігрантаў. Яны заяўляюць пра неабходнасьць выкарыстаць блізкі фізычны канец старога тырана дзеля зьмены ўлады на Кубе. З дапамогай Масквы за поўстагоддзя ідыёцкага кіраваньня квітнеючая выспа ператворана ў пасьмешышча ўсяго сьвету. Штогод кожны з грамадзянаў атрымлівае адны штаны па картках, такім жа чынам разьмяркоўваюцца мізэрныя харчовыя пайкі. Галеча і бальшавіцкі маразм даўно сталіся галоўнымі рысамі няшчаснай Кубы. Кубінцам прынамсьці паведамілі, куды дзеўся іхны “правадыр”. А вось пасьля краху шклоўскай ракеты недзе згубіўся-зьнік лепшы сябрук Кастра — шклоўскі прэзыдэнт Лукашэнка. Каму ён перадаў свае паўнамоцтвы? Хаця пытаньне рытарычнае: ён даўно ўжо выконвае выключна клоўнскія функцыі, а гаспадарыць у Беларусі маскоўская хунта. Цікава, ці ўдасца на гэты раз вывесьці “прэзыдэнта” з цяжкога псіхічна-фізічнага крызісу, ці можна будзе яго пасьля гэтага паказваць публіцы? Не пайшла на карысьць прамаскоўскаму фальсіфікатару чарговая “элегантная перамога” на пацешных псэўдавыбарах, праведзеных сёлета ўвесну з дапамогай мілінкевічаў-лебедько-вінцучкоў. Набліжаецца канец 12-гадовага кіраваньня “злога цара” (пра што выразна напісана ў Бібліі).

Юрка Марозаў