ПРЭЗЭНТАЦЫЯ
У нядзелю, 13-га жніўня, а 12-й гадзіне ў грамадзкай залі Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic avenue) на зборцы БАЗА адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка “Сем гадоў Адраджэньня альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988 — 1995)”.
Выступіць аўтар а таксама Зянон Пазьняк, які напісаў прадмову да кнігі, і іншыя асобы.
-інфа-