НА РОЗНЫХ ДАРОГАХ

24 ліпеня 2006 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” піша пра рашэньне кіраўніцтва Эўразьвязу ў сакавіку 2008 г. пашырыць Шангенскую зону на тэрыторыю усіх новых дзяржаваў ЭЗ. У выніку будзе адменены памежны кантроль пры перасячэньні дзяржмежаў.

Наш камэнтар: Такім чынам, чэхі, летувісы, палякі, а нават румыны і баўгары (якія да той пары павінны быць прыняты ў Эўразьвяз) будуць свабодна езьдзіць па ўсёй Эўропе, падарарожнічаць, працаваць, вучыцца. Мяркуецца, што ў той самы час беларусы застануцца ў рэжыме ізаляцыі ад цывілізаванага сьвету і будуць мець права толькі на ад'езд у дзікую, пьяную (такую дарагую для шклоўскага рэжыму) Расею. Ці будзе так, залежыць ад беларускай моладзі — які шлях абярэ наша моладзь для сваёй будучыні, ці зразумее яна, што ўсюды трэба гаварыць і пісаць па-беларуску, каб жыла Бацькаўшчына, што незалежнасьць вышэй за свабоду, бо без незалежнасьці не бывае свабоды, што Беларусь — гэта сьвятое.

Юрка Марозаў