ПРЫГЛЕДЗЬЦЕСЯ!
Да якіх зьдзекаў над беларускай моладдзю дадумваецца антыбеларускі рэжым.
Алесь Мазур атрымаў позву ў Сьветлагорскі суд. Яго абвінавачваюць у парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства на Меншчыне.
Вось што ён паведаміў радыё Свабода:
(Мазур:) “Позва была за ратамскую сустрэчу, якую мы зладзілі пад Менскам з удзельнікаў намётавага лягеру. Яна праводзілася на адкрытым паветры — на беразе вадасховішча. І, зразумела, ніхто ніякіх дазволаў не прасіў (бо яны тут не патрэбныя). І адзінае, да чаго яны тады на той момант здолелі прычапіцца, што мы парушаем пастанову Менскага аблвыканкаму аб недапушчальнасьці знаходжаньня на лясной тэрыторыі падчас пажаранебясьпечнага пэрыяду. Яны тады склалі на мяне пратакол і выставілі штрафныя санкцыі. А паколькі я штрафу не сплаціў, то яны вырашылі яго спагнаць праз суд”.
Як патлумачыў Алесь Мазур, яго справай займаецца Сьветлагорскі суд.
(Паводле радыё Свабода)