АДЧЫНЕНА ЧАРГОВАЯ СТАРОНКА “КНІГІ ЗЛА”

14 ліпеня 2006 г. Брытанская газэта “Times” піша пра новую вайну на Блізкім Усходзе. Ізраільская авіяцыя бамбардуе сталіцу і паўднёвыя гарады Лівана. Зноў гінуць мірныя людзі. Палестынская арганізацыя Хэзбала абстрэльвае ізраільскія гарады і забівае ізраільскіх жаўнераў. Такой інтэнсіўнай вайны ў Ліване не было з 1982 г. Ліванскі ўрад заклікае да спыненьня агню і спыненьня агрэсіі. У Ліване толькі наладзілася мірнае жыцьцё, пачаў разьвівацца турыстычны бізнэс. І вось новая бяда.

Наш камэнтар: Хто ж стаіць за гэтай вайной, каму яна выгадна? Зразумела, што няма выгады ні арабскім народам, ні ізраільскаму насельніцтву. Мы ўжо аналізавалі на старонцы pbpf.org леташнюю актыўнасьць Крамля, які запрасіў да сябе прадстаўнікоў баявых палестынскіх арганізацыяў, якія нечакана перамаглі на выбарах у Палестыне і прышлі да ўлады. Мы выказалі меркаваньне, што баевікі атрымаюць з Масквы зброю і падтрымку, што трэба чакаць вайны. Так яно й атрымалася. Цяпер занятыя ўсе: Ізраіль і арабы, ЗША, якія падтрымліваюць Ізраіль, і Расея, якая “заклікае да міру”, хаваючы зласьлівую ўсьмешачку. На біржах назіраецца рэкордны скачок цэнаў на нафту... Разгортваецца яшчэ адна чорная старонка маскоўскай кнігі зла.

Валеры Буйвал