ПАД СЬЦЯГАМ БССР НЕ БЫЛО, НЯМА І НЯ БУДЗЕ БЕЛАРУСІ

9 ліпеня 2006 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” паведамляе пра сустрэчу прэзыдэнта Партугаліі з нацыянальнай зборнай краіны напярэдадні матча за трэцяе месца ў чэмпіянаце сьвету па футболу ў Нямеччыне. Каваку Сілва ўручыў спартоўцам дзяржаўны сьцяг і зьвярнуўся да іх са словамі натхненьня і падтрымкі. Сярод іншага ён сказаў гульцам, што нягледзячы на вынікі маючай адбыцца гульні народ ганарыцца імі і будзе сустракаць іх дома з удзячнасьцю і радасьцю.

Наш камэнтар: Які яркі кантраст паміж гэтымі адэкватнымі паводзінамі дзяржаўнага лідэра і шклоўскім хамствам, якое ўжо ня раз адчувалі на сабе беларускія атлеты. Усё пачалося яшчэ ў 1995 годзе, калі Беларусь па колькасьці мэдалёў апынулася на другім месцы пасьля ЗША на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы. Ва ўсім сьвеце людзі зьдзіўлена пыталіся: “Што ж гэта за народ, што за краіна, якіх яшчэ нядаўна ня было на мапе сьвету?” Шклоўскі рэжым усімі сіламі імкнуўся тады заглушыць і прынізіць нечаканую перамогу нашых талентаў. Глушыў і прыніжаў усе гэтыя гады. Шклоўская цемра давяла да правалу і гэтую праяву беларускага духа. Пад сьцягам БССР з капустай, пад прамаскоўскай хунтай ня можа быць ніякой беларускай перамогі.

Валеры Буйвал