АБАРОНЦЫ ЧЫРВОНАЙ КАРЭІ

7 ліпеня 2006 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведамляе пра “мірныя ініцыятывы Расеі”. Міністар замежных справаў РФ Лаўроў заявіў: “Рана казаць пра санкцыі супраць Паўночнай Карэі. Санкцыі былі б контрпрадукцыйнымі і ўтварылі б яшчэ больш напружаную атмасфэру...” Азваўся і тав. Пуцін, папярдзіў Захад аб недапушчальнасьці “эмацыйнай рэакцыі” па карэйскаму пытаньню.

Наш камэнтар: Справа ў тым, што днямі чырвоны Пхэньян выстраліў пяць магутных ракетаў, якія могуць насіць ядзерны зарад. Выпрабавальны залп чырвоныя зрабілі ў бок тэрыторыі ЗША. Урэшце ўсім на Захадзе стала зразумела ў поўнай меры небясьпека, якая зыходзіць ад ізаляваных карэйскіх шызікаў. Урады шукаюць спосабы спыненьня шалёнага пхэньянскага камуна-дыктатарскага рэжыму, які выдаткоўвае мільярды на ядзерныя праграмы ў час, калі сотні тысячаў грамадзянаў Паўночнай Карэі (перш за ўсё дзеці) гінуць ад голаду і банальных хваробаў. Паўднёвая Карэя заявіла, што ў сувязі з апошнім залпам яна спыняе пасылку гуманітарнай дапамогі на поўнач (сродкі ўсяроўна ідуць на армію і спэцслужбы тыраніі). Але ў Кім Чэн Іра знайшліся палымяныя абаронцы: Расея і Кітай. Вось Зла набірае ўсё больш выразныя кшталты.

Валеры Буйвал