ГЕРАІЧНАЯ БЕЛАРУСКА

18-га чэрвеня каля трэцяй гадзіны дня на адной з асьвятляльных вежаў амфітэатру ў Віцебску зьявіўся Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Яго ўзьняла Крысьціна Шацікава — вядомая ўдзельніца намётавага гарадку на плошчы імя Каліноўскага ў Менску.

Міліцыянты залезьлі сьледам за дзяўчынай на вежу. Распавядае сьведка — дзяўчына, якая пажадала застацца невядомай.

(Дзяўчына:) "Дзесьці ў 14:40 каля амфітэатру быў вывешаны Сьцяг. Чалавек, які гэта зрабіў ёсьць ну проста героем Беларусі! Дзяўчына вельмі рызыкавала! Потым туды ж залез міліцыянт, пачаў біць яе па галаве. Дзяўчына вельмі страшна крычала! І той самы міліцыянт потым зьняў сьцяг і ськінуў.”

Затрыманьне Крысьціны праходзіла вельмі жорстка: спэцназаўцы напачатку некалькі разоў ударылі яе па галаве, а потым зьвязалі рукі, замацавалі на ёй страховачны пас і пачалі спускаць уніз. Адзін спэцназавец трымаў яе за ногі, а другі, знаходзячыся зьверху, не дазваляў чапляцца рукамі за лесьвіцу ды біў па галаве.

Пасьля допыту ў пастарунку дзяўчыну давялося весьці ў шпіталь хуткай мэдычнай дапамогі. Але прыйдзе час і беларусы расправяцца з акупантамі яшчэ больш жорстка, чым яны распраўляліся з Крысьцінай Шыцікавай. Нішто ініхто ня будзе забыты.

Паводле радыё “Свабода”