ЛЮСТРАЦЫЯ НЕПАЗЬБЕЖНАЯ

22 чэрвеня 2006 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” паведамляе пра рашэньне польскага Сэйму правесьці люстрацыю ўсіх журналістаў краіны, якія нарадзіліся да 1972 г., на прадмет іхняга супрацоўніцтва з камуністычнымі спэцслужбамі СБ. Раней люстрацыя распаўсюджвалася тольі на работнікаў дзяржаўных юрыдычных выданьняў. Буйнамаштабная карупцыя і сэрыя скандалаў — зьявы, якія характарызавалі праўленьне левых — прымусілі цяперашняе кансэрватыўнае кіраўніцтва краіны прыняць гэтыя захады.

Наш камэнтар: Цяперашняя мясцовая журналістыка (якую язык не паварочваецца назваць беларускай) таксама павінна прайсьці працэс люстрацыі ў вызваленай ад акупацыі Беларусі. Шмат чаго цікавага даведаецца наша грамадзтва аб “палымяных дэмакратах” з БАЖу. Падобна, што беларускую журналістыку прыйдзецца ствараць нанова. Што ж, у нас ёсьць шмат маладых талентаў.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ