ЗЬВЕСТКІ ПРА ДЫКТАТАРАЎ

21 чэрвеня 2006 г. Славацкая газэта “SME” паведамляе, што з Сьера-Леонэ ў Гаагу прывезьлі ў кайданках і пад канвоем былога дыктатара Чарльза Тэйлара. З 1991 па 2002 г. гэты Тэйлар кіраваў масавымі забойствамі людзей падчас грамадзянскай вайны ў Лібэрыі, прэзыдэнтам якой ён тады быў. Цяпер ён стане перад міжнародным трыбуналам і адкажа за свае злачынствы.

Наш камэнтар: Той, хто зьнішчае беларускі народ, таксама абавязкава будзе адказваць за свае злачынствы ў судзе.

***

21 чэрвеня 2006 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведамляе, што ў Буэнас-Айрэсе пачынаецца працэс над 76-гадовым Мігэлям Этчэкалацам. Падчас вайсковай дыктатуры ў Аргентыне (1976-1983 гг.) гэты Этчэкалас быў начальнікам паліцыі ў адным з рэгіянальных цэнтраў. Яго абвінавачваюць у забойствах і катаваньнях людзей.

Наш камэнтар: Яшчэ адзін доказ таго, што дыктатары і іхнія прыслужнікі не пазьбегнуць справядлівага пакараньня.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ