ЧЭРВЕНЬСКІ СОЙМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ “АДРАДЖЭНЬНЕ” І КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ — БНФ

18 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адражэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянон Пазьняк прадставіў Сойму праекты дакумантаў па галоўным кірункам беларускай палітыкі.

З дакладам па палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і за яе межамі, а таксама па задачах партыйнай дзейнасьці выступіў сп. Юры Беленькі, выконваючы абавязкі старшыні Фронту і Партыі на Беларусі.

Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны, якія абмеркавалі сітуацыю і праекты дакумантаў, прадстаўленыя Старшынёй Партыі і Фронту.

Былі прыняты Зварот да кіраўнікоў вялікіх дзяржаваў “Аб палітычнай агрэсіі Расеі”, а таксама звароты “Аб плянах незаконнага рэфэрэндуму” і “Аб супраціўленьні зьнішчэньню беларускай культуры” (тэксты публікуюцца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ