“СКРАГОЧУЦЬ ЗУБАМІ...”
16 чэрвеня 2006 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” паведамляе, што прэзыдэнты Казахстану і Азэрбайджану Назарбаеў і Аліеў падпісалі дамову аб удзеле Казахстану ў нафтаправодзе Баку-Тбілісі-Джэйхан. Назарбаеў сказаў на цырымоніі: “Гэта — гістарычны момант для нашых узаемных адносінаў”. Як вядома, нафта пойдзе з Азэрбайджану праз Грузію ў Турцыю, абмінаючы Расею.
Наш камэнтар: Народы, вызваленыя ад імпэрыі, любымі шляхамі вырываюцца з-пад маскоўскага ярма. Праз гады яны зразумелі, што лепш рабіць гэта ў фармаце ўзаемавыгадных і братэрскіх хаўрусаў. Крэмль скрагоча зубамі...
Валеры Буйвал