ДЭГРАДАЦЫЯ. ГАНДЛЮЮЦЬ НАРКОТЫКАМІ
15 чэрвеня 2006 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” піша пра скандал на нідэрляндска-бэльгійскай мяжы. Мэр памежнага нідэрляндскага гораду Маастрыхта Леерс загадаў перанесьці з цэнтру ў прадмесьці так званыя кофі-шопы, дзе легальна прадаюцца наркотыкі. Бэльгійцы пачалі пратэставаць, таму што ў іх продаж наркотыкаў забаронены, а прадмесьці Маастрыхта знаходзяцца ў 300 мэтрах ад мяжы. “Не замятайце сваё сьмецьце нам пад дыван!” — зашумелі суседзі. Маастрыхт стаіць на перасячэньні вялікіх гасьцінцаў, дзе штодня праязджаюць сотні тысячаў людзей. Акрамя такіх кліентаў, ёсьць таксама й па 3-5 тысячаў адмысловых наркатурыстаў, якія штодня наведваюць горад, каб “папаліць траўкі” і закупіцца ў наркагуртоўнях. На 16 мільёнаў грамадзянаў Нідэрляндаў паводле афіцыйнай статыстыкі 400 тысячаў рэгулярна паляць наркатычныя сродкі. У невялікай краіне функцыянуюць 750 толькі легальных кофі-шопаў.
Наш камэнтар: Цяжка чытаць гэтую статыстыку самазьнішчэньня цэлага эўрапейскага народу. На любыя спробы лакальных уладаў прынамсьці абмежаваць наркатычнае шаленства адразу ўздымаюцца пратэсты “абаронцаў правоў чалавека” (а гэтыя зноў за сваё, за правы збачэнцаў і злачынцаў). Беларусам трэба адэкватна ацэньваць заходнія штучкі пад прыгожымі назвамі (“правы чалавека”, “шматрасавае грамадзтва”), за якімі настае глабалізацыя садаміі, міжнацыянальнай нянавісьці, безабароннасьці хворых дзяржаўных арганізмаў перад маскоўска-лубянскай пошасьцю. Нам трэба арыентавацца на каталёнцаў, баскаў, чарнагорцаў, харватаў, якія пад сьцягам Хрыста аднаўляюць свае нацыянальныя айчыны.
Валеры Буйвал