АБ СУПРАЦІЎЛЕНЬНІ ЗЬНІШЧЭНЬНЮ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

Заклікаем усіх беларусаў супраціўляцца вынішчэньню беларускіх арганізацыяў і ўстановаў, на якіх трымаецца жыцьцё і культура беларускай нацыі.

Тэхнічны плян аб ліквідацыі беларускай грамадзянскай супольнасьці, як вынікае з аналізу палітыкі і заяваў у Расеі, распрацаваны ў Маскве ў асяроддзі дарадцаў Пуціна. Пасьля незаконнага выбраньня на трэці тэрмін Лукашэнкі пачаўся з новай сілай працэс нацыянальнага разбурэньня Беларусі.

Зьнішчаюць знакавыя асяродкі беларускай культуры: Саюз пісьменьнікаў, літаратуру, бібліятэку і архіў пісьменьнікаў, рэдакцыю Беларускай Нацыянальнай Энцыкляпэдыі разам з архівам, арганізацыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны, нішчаць беларускую моладзь, адмаўляючы ёй у вучобе і ўнівэрсітэцкай адукацыі.

Мы засяроджваем увагу ўсіх, што калі палітычна не супраціўляцца антыбеларускай акупацыйнай палітыцы рэжыму, то рэжым паступова задушыць усё беларускае і, пры ўмяшаньні Масквы ліквідуе беларускую дзяржаву.

Далучайцеся да палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня. Стварайце групы падтрымкі Адраджэньня і паведамляйце пра гэта кіраўніцтву КХП — БНФ. Гэта ня будзе членствам у Партыі, але — народнай дапамогай нацыянальна-вызвольнаму змаганьню за вольную Беларусь.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

18 чэрвеня 2006 г.

Менск