АБЛІЧЧА КАНАДЫ
5 чэрвеня 2006 г. Гішпанская газэта “El Pais” паведамляе, што ў Таронта канадская паліцыя арыштавала 17 тэрарыстаў (пяцёра з іх непаўнагадовыя) і захапіла вялікую колькасьць выбуховых матар'ялаў. Паліцыя сачыла за гэтымі ісламскімі фундамэнталістамі на працягу апошніх двух гадоў і мяркуе, што яны сярод іншага зьбіраліся ўзарваць парлямант Канады. Уначы пасьля захопу банды невядомыя разграмілі мячэць у Таронта.
Наш камэнтар: Беларусы, што вяртаюцца з Канады, распавядаюць пра трамвай у Таронта. Зазвычай, нашы зямлякі прадстаўляюць у салёне трамвая эўрапеідную расу. Усе астатнія пасажыры — гэта ўсё астатняе чалавецтва: Афрыка, Азія і Лацінская Амэрыка (пры чым, усе з канадскімі пашпартамі). Канадскі народ (арганічнае ўтварэньне з эўрапейскіх імігрантаў) стварыў высокаразьвітую цывілізацыю, засвоіў шырокія прасторы паўночнаамэрыканскай зямлі. А потым, два-тры дзесяцігоддзя таму, урад пачаў даваць прытулак таннай працоўнай сіле з трэцяга сьвету (нагадаем, што беларусу практычна немагчыма атрымаць дазвол на прыезд і працу ў Канадзе). І паступова краіна эўрапейскай традыцыі стала больш нагадваць трэці сьвет з ягонымі жахамі. Зноў белыя ненавідзяць чорных, а чорныя белых... Замкнёнае кола распярэзанага лібэралізму.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ