ЧАРГОВАЯ АСЕЧКА РАСЕЙСКАГА “ГЭБЭ” Ў ЛЕТУВЕ

1 чэрвеня 2006 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра ўрадавы крызіс у Летуве. У апошні дзень вясны падаў у адстаўку прэм'ер Бразаўскас. Прычынай было выказваньне недаверу прэзыдэнтам Адамкусам двум міністрам з Партыі Працы. Гэтых міністраў, як і ўсю партыю абвінавачваюць у карупцыі і атрыманьні замежных (расейскіх) грашовых сродкаў “на партыйную дзейнасьць”. Цікава, што ўжо на працягу некалькіх месяцаў генсек Партыі Працы Віктарас Успаскіх знаходзіцца на радзіме — па адрасе: Rusija, m. Arhangelskas.

Наш камэнтар: Генсек, такім чынам, знаходзіцца ў Архангельску. Там жа, у Расеі, знаходзіцца й сапраўднае кіраўніцтва “партыі працы”. Вельмі добра, што ў Летуве ёсьць здаровыя дзяржаўныя сілы, якія вядуць змаганьне супраць расейскай агентуры і разбуральных маскоўскіх уплываў. Барацьба за незалежнасьць ад імпэрыі яшчэ працягваецца.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ