СВАБОДА... “І НА ВЕРХ ВЫПЛЫВАЕ ГРАЗЬ.”

31 траўня 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляе, што ў Нідэрляндах зарэгістраваная новая палітычная партыя, якая зьбіраецца бараніць правы педафілаў і заафілаў. Партыя гэтая называецца вельмі выразна — Партыя любові да бліжняга, свабоды і роўнасьці. Партыйцы-педафілы маюць намер сярод іншага прабівацца ў парлямант і патрабаваць там, каб законам узрост паўнагадовасьці быў зьніжаны з 16 (як цяпер) да 12 гадоў.

Наш камэнтар: Заходняе грамадзтва даскачацца, што збачэнцы будуць легальна зьвяртацца па інтымныя паслугі ў дзіцячыя садкі і нават яселькі. Вось такая “свабода” і такая “роўнасьць”. Што ж тут зьдзіўляцца, што традыцыйныя грамадзтвы трэцяга сьвету усімі здаровымі сіламі (духавенства, інтэлектуальная эліта, племянныя аўтарытэты) супраціўляецца пранікненьню заходняга лібэральнага паскудства на свае нацыянальныя тэрыторыі. Многія краіны, — былыя калёніі, — вытурыўшы акупацыйныя войскі і асаднікаў, ня хочуць дапусьціць панаваньня антыдухоўнага каляніялізму, які прэ з сытага і самазамілаванага Захаду. Хто мог уявіць, што такія партыі могуць легальна існаваць у Нідэрляндах, краіне суровай кальвінісцкай маралі? Убачыўшы такое, Жан Кальвін у труне перавярнуўся б. А пачыналася ўсё з “бяскрыўдных драбніцаў”: у 1960-я гг. нідэрляндскія ўлады дазволілі легальны продаж наркотыкаў, потым пачалі вянчаць аднаполых збачэнцаў. А цяпер грамадзяне баяцца выпускаць сваіх дзяцей на вуліцу.

Беларусь павінна быць адкрытай для шэдэўраў Яна ван Эйка і Рэмбрандта, але народная ўлада абавязкава будзе гнаць прэч чужы разбэшчаны і злачынны блуд, які ўсё больш апаноўвае Эўропу.

Павольнае пагружэньне Нідэрляндаў у садомію сьведчыць аб тым, што ўладу ў гэтай краіне (як і па ўсёй Еўропе) паступова забіраюць маральныя адкіды грамадзтва і на верх выплывае гразь.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ