ЧАРГОВЫЯ СПЭКТАКЛІ Ў ТЭАТРЫ ЦЕНЯЎ

30 траўня 2006 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” публікуе артыкулы пад тытуламі “Вайна ў Кабуле” і “Выбух на авіязаводзе ў Тулузе”. Паведамляецца пра бунт жыхароў аўганскай сталіцы супраць войскаў заходняй кааліцыі і мясцовага празаходняга кіраўніцтва прэзыдэнта Карзаі. Такога ў Кабуле не было ад часоў падзеньня рэжыму талібаў. У той жа дзень магутны выбух зьнішчыў вялікі прэс на авіязаводзе ў Тулузе (Францыя), цяжка паранены пяць чалавек.

Наш камэнтар: СМІ ўсяго сьвету не зьвязваюць між сабой гэтыя падзеі. А мы павінны заўважыць, што бунту ў Кабуле папярэднічалі баі ў Кандагары і іншых месцах Аўганістана. І таксама, што выбух у Тулузе ня першы. Колькі гадоў таму там выбухнулі выбуховыя рэчывы на вялікім складзе, загінулі дзесяткі жыхароў (тады не знайшлі арганізатараў і прычыну выбуху). Дарэчы, у выніку зьнішчэньня ўнікальнага вялікага прэсу на заводзе мінімум на 6 месяцаў спыніцца вытворчасьць французкіх самалётаў (!).

Шырокім фронтам (нават на некалькі франтоў) вядзе сваю разбуральную вайну супраць чалавецтва лубянска-крамлёўская імпэрыя. А гэтага ніхто “не заўважае”. У дзень кабульскай і тулузкай катастрофаў у выніку выбухаў загінула 60 чалавек у Іраку. І ў той жа дзень у Стразбурзе пачалі абмеркаваньне на тэму як бы адкрыць у Пецярбурзе яшчэ адзін вялікі “цэнтар эўрапейскага супрацоўніцтва” (расейскае тэлебачаньне назвала яго нават “трэцяй сталіцай Эўропы пасьля Брусэля і Стразбурга”). Піцерскія прадстаўнічкі весела ўсьміхаюцца з экрана на фоне стразбурзкіх кулуараў. Тэатр ценяў пашырае свой рэпэртуар.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ