“СІТУАЦЫЯ Ў НАРВЭГІІ НАРМАЛІЗУЕЦЦА...”

29 траўня 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” піша пра конкурс “Міс Чачэнія”, што адбыўся ў Грозным. Публікуе фота пераможцы — 15-гадовай Заміры, якая прывабна ўсьміхаецца. Не забылася газэта дадаць, што “расейскія ўлады хацелі б гэтым конкурсам паказаць, што абстаноўка ў Чачэніі нармалізуецца”.

Наш камэнтар: Няхай бы нямецкія акупанты арганізавалі недзе ў 1942 годзе конкурс “Міс Нарвэгія” у акупаваным Осла. На фоне расстрэлаў, аблаваў, канцлягяроў, бамбардовак. Кветкі прыгажуні ўручаў бы сам Квісьлінг. Усім было б весела. А газэты нэйтральных краінаў напісалі б: “Сітуацыя ў Нарвэгіі нармалізуецца...” Але, як вядома, чужая галава не баліць. Заходнікі з халуйскай гатоўнасьцю запаўняюць свае СМІ ўсім агентурным сьмецьцем, падрыхтаваным маскоўскімі спэцамі ад інфармацыйнай вайны. І вельмі задаволены сабой, сэнсацыяў шукаць ня трэба, бяры проста з маскоўскіх сайтаў.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ