НЯМЕЦКІ АМАТАР ПРАВОЎ НЕНАРМАЛЬНАГА ЧАЛАВЕКА Ў МАСКВЕ

29 траўня 2006 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” дае рэпартаж з Масквы, дзе адбыўся забаронены мэрам Лужковым парад гомасэксуалістаў. Міліцыя парад разагнала. А хутчэй нават не міліцыя, а “правыя экстрэмісты” (як называе іх нямецкая газэта). Яны й пабілі вычварэнцаў. Дэпутат нямецкага Бундэстагу ад “зялёных” Фолкэр Бэк (ён прыехаў падтрымаць блакітных) атрымаў каменем па галаве. Потым яго затрымала міліцыя і “вельмі груба дапытвала”. Калегі ў Бундэстагу падалі голас пратэсту. Газэта паведамляе таксама “трывожныя зьвесткі” пра лёс згаданых “сэксменшасьцяў” у Расеі. На пачатку траўня “правыя экстрэмісты” трымалі ў аблозе сталічны клюб лесбаў і гомасэксуалістаў у Маскве (ёсьць такі). Міліцыя ня ўмешвалася.

Наш камэнтар: І гэта толькі пачатак вычварэнскай інфармацыйна-парляманцкай мутнай хвалі, якая ўзьнялася на Захадзе з нагоды лакальнага шэсьця збачэнцаў у Маскве. А ці ня лепш было б аматару “правоў чалавека” з Бундэстагу паехаць на Каўказ у Чачэнію ды паглядзець там на “правы чалавека”?

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ