РОЗНЫЯ ЛЮДЗІ — РОЗНЫЯ КРАІНЫ

28 траўня 2006 г. Італьянская газэта “Corrire della Sera” піша, што вядомая галівудская зорка Анджэліна Джолі нарадзіла дачку. Пры чым, адбылося гэта ў Намібіі, куды яна з мужам схавалася ад навязьлівых фатографаў-папараццы. Яна ўжо выхоўвае двух прыёмных дзяцей: эфіёпку і камбаджыйца. Джолі шмат падарожнічае па краінах Афрыкі і Азіі з гуманітарнымі місіямі. Паўсюль яе прыязна сустракаюць людзі.

Наш камэнтар: Такога мы не прачытаем ні пра каго з расейскіх зорак экрана і эстрады (шэраг зь якіх ня маюць ані таленту, ані голасу). Яны рэгулярна паказваюць па тэлебачаньні залатую сантэхніку ў сваіх раскошных маёнтках, дэманструюць баярскія футры і каралёўскія аўтамабілі. Ім пагалоўна напляваць на свой жа народ, на мільёны дзяцей, якія гінуць і калечацца фізічна і маральна ў жудаснай маскоўскай імпэрыі. Так званая “творчая эліта” — арганічны фрагмэнт карціны кашмарнага кантрасту ненармальнага жыцьця ў Расеі.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ