ЗЬВЕСТКІ З КАТАЛЁНСКАГА ФРОНТУ

25 траўня 2006 г. Нідэрляндская газэта “Nederlands Dagblad” публікуе рэпартаж з Каталёніі. У апошнія некалькі гадоў у багацейшым і папулярным у турыстаў рэгіёне Гішпанскага каралеўства назіраецца надзвычайная актыўнасьць арганізаваных бандаў. Раней яны рабавалі банкі, інкасатараў, касы прадпрыемстваў. Атрымаўшы адлуп ад паліцыі, бандыты пераквалікаваліся: пачалі рабіць напады на вілы і дамы грамадзянаў (часьцей за ўсё пэнсіянэраў). Людзей катуюць, калечаць, забіваюць, абрабоўваюць. Пахаваньні ахвяраў бандытызму ператвараюцца ў шматтысячныя шэсьці, на якіх людзі выказваюць свае адносіны да ўладаў і да сітуацыі ў цэлым. Каталёнцы на масавых мітынгах запатрабавалі ад дзяржавы абароны і рашучых дзеяньняў. Арганізаваны дадатковыя паліцэйскія патрулі. Але каталёнцы ўсё актыўней бяруць справу ў свае рукі. У шэрагу мястэчкаў і вёсак арганізаваны атрады самаабароны (на двары 21-е стагоддзе і нібыта мір ў Эўропе — !). Узброеныя паляўнічай зброяй мужчыны ахоўваюць паселішчы ўдзень і ўначы. Многія сьпяць у абдымках з ружжамі, гатовыя ў любое імгненьне адкрыць агонь.

Наш камэнтар: Адгадайце, хто бандыты? Слушна — русскіе товарішчі (а таксама лацінаамэрыканцы). Газэта называе іх “бандамі з былых савецкіх рэспублікаў”. Але яны карыстаюцца расейскай мовай і зразумела, каго прадстаўляюць. Жудасны плён “шматрасавага грамадства”, раскрытых дзяржаўных межаў, шматгадовай ідыятычнай балбатні пра “Гарбачова і расейскую дэмакратыю” і агульнаэўрапейскай дзяржаўнай крывадушнасьці. Па камандзе з Брусэля ўсе заходнія кансуляты без праблемаў абслугоўваюць візамі расейскую дробную шпану, забойцаў-прафэсіяналаў, а таксама мільянэраў-абрамовічаў. Тыя спакойна гуляюць па Шангенскай зоне, скупляюць або нішчаць усё жывое на сваім шляху. Цікава, што часам іх арыштоўваюць, сажаюць за краты — а потым не вытурваюць з краіны. Нідэрляндская газэта згадвае выпадак, калі каталёнская паліцыя арыштоўвала такога бандыта 19 разоў (!). У той самы час тыя ж заходнія кансуляты цынічна здзекваюцца з беларусаў і ўкраінцаў — творчых людзей, турыстаў, падарожнікаў — патрабуючы ад іх маразматычныя даведкі і часта кідаючы проста ў твар адмову на візу. А нядаўна Эўразьвяз аблегчыў візавы рэжым для расейцаў. Цяпер шэнгенская віза будзе выдавацца расейцам на працягу тыдня, а цана яе зьменшана на палову (з 65 да 35 эўраў). Так што трэба было б каталёнцам, даўшы дыхту расейскім бандам, арганізаваць потым выправу на Брусэль і Стразбург, каб паганяць там самазамілаваных “гаспадароў Эўропы”.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ