“МАРАЗМ КРЭПЧАЛ”
(Праўда, ужо даўно зразумела, што гэта не “маразм” а змова брусэльскай і лубянскай бюракратыі супраць Беларусі). Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што сытуацыя ў Беларусі можа абмяркоўвацца ў ходзе пасяджэньня Сталага камітэту асамблеі 29 траўня ў Маскве.
Як падае агенцтва навінаў “РИА Новости”, Ван дэр Ліндэн выказаў спадзеў, што Расея як старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, "знойдзе шляхі для паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі".
Паводле радыё Свабода