“ЭЎРАБАЧАНЬНЕ”

21 траўня 2006 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” піша пра музычна-песенны конкурс “Эўрабачаньня” у Афінах. Першае месца заняў фінскі гурт. На сцэну вывалілі малойцы ў жудасных манструальных масках, апранутыя ў скуры і з варажскімі сякерамі ў руках. Гэта цяпер ёсьць бон-тон і гарантыя гран-пры.

Наш камэнтар: Галасы сцэнічных монстраў былі ня менш манструальныя. Другое месца на конкурсе заняў расеец Білан, якога сваім кумірам назвалі расейскія часопісы для гомасэксуалістаў. Псіхічна нармальным быў, аднак, трэці ляўрэат — гурт з Босні-Герцэгавіны. РБ таксама пасылала на конкурс шклоўскага монстра: безгалосую крыўляку, якая палохала публіку на ўсіх сёлетніх канцэртах пад перадвыбарчым лёзунгам “Галасуйце за Лукашэнку!” Было б усё ж лягічна, каб менавіта яна заняла першае месца на конкурсе “Эўрабачаньня”, якое з кожным годам становіцца ўсё боль маразматычным. Татальны крызіс духоўнасьці, які ахапіў сытую Эўропу, адбіваецца ў мас-культуры і мас-каштоўнасьцях стомленага кантынэнту.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ