“АЛЕ Ж АБСУРД!”

19 траўня паводле алфавітнага парадку Расея стала старшынём Камісіі рады міністраў Эўропы, фактычна кіраўніком Рады Эўропы ў Стразбурзе. Павесялеўшы міністар замежных сувязяў РФ Лаўроў загаварыў пра “рэформы гэтай міжнароднай арганізацыі, неабходнасьць дэпалітызаваць Стразбузкі суд па правах чалавека”. Няхай заходнікі будуць упэўненыя: лубянцы рэформамі ў Стразбурзе зоймуцца шчыльна.

Але ж абсурд! Гэбоўская імпэрыя, якая кіруе міжнародным тэрарызмам па ўсім сьвеце, якая ў адкрытую заціскае нафтава-газавай удаўкай Эўропу, будзе цяпер старшыняваць у агульнаэўрапейскай структуры. Нагадаем, што нават у 1930-я гады (славутыя згодніцтвам з фашызмам і камунізмам) Ліга Нацыяў казала выйсьці зь яе складу краінам-агрэсарам (СССР, Нямеччыне, Японіі). А цяпер проста з канцлягеру Чарнакозава (што ў акупаванай Чачэніі) прыедзе ў Стразбург які-небудзь прафэсійны растрэльшчык і будзе “дэпалітызаваць” суд па правах чалавека.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ