СУМУЮЦЬ ПА КАМУНІЗМУ

19 траўня ранішні рэпартаж “с просторов родіны” расейскі тэлеканал НТВ пачаў з барабаннага бою і згадкай пра дзень савецкай піянэрыі. “Дзень” гэты жывы дагэтуль. Рэпарцэры паказалі расейскую правінцыю, дзе мясцовыя бальшавікі-чэкісты сабралі малечаў, павязалі ім на шыю чырвоныя гальштукі і вадзілі па вуліцы пад чырвоным сьцягам. Выглядала ўсё гэта кур'ёзна і сьмешна. Але шкада гэтых дзяцей, якіх зноў атручваюць бальшавіцкім гашышам. У цывілізаваным сьвеце з такіх выбрыкаў, аднак, ніхто не сьмяяўся б. Калі б у якой-небудзь альпійскай вёсцы мясцовы вэтэран гестапа пачаў бы раптам зьбіраць дзяцей пад сьцягам гітлер-югенда, то насельніцтва патэлефанавала б у паліцыю і псіхіятрычную службу. “Ініцыятыву трудяшчегося” хуценька б спынілі. А вось у Расеі такая “настальгія” зьяўляецца дзяржаўнай палітыкай (акупанты ўвесь час навязваюць яе беларусам). У вольнай Беларусі маскоўска-фашыстоўская рэстаўрацыя будзе забаронена законам, як ва ўсёй Эўропе.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ