УЛАДЗІМЕР ПЛЕШЧАНКА НЕ ЖЫВЕ

Не жыве больш наш Уладзімер Плешчанка — сябра Сойму Партыі БНФ, кіраўнік Віцебскай арганізацыі КХП БНФ, легендарны Мірон. Яго знайшлі мёртвым каля бацькоўскай хаты ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Ужо паведамілі, што ён меў хворае сэрца і быццам бы раптоўна памёр ад гэтай хваробы. Але вядома, што бадай нікога ў Беларусі рэжым не перасьледваў гэтак жорстка, подла і пасьлядоўна, як Уладзімера Плешчанку.

Яго арыштоўвалі ўжо, пэўна, сотню разоў, саджалі, прысуджалі астранамічныя штрафы, пагражалі. Першая думка, якая ўзьнікла — Плешчанка памёр не сваёй сьмерцю. І на гэтае пытаньне павінен быць адказ.

Інфармацыйная Камісія КХП — БНФ.