МАСКУЛЬТУРА ХОЧА ЗАРАБІЦЬ НА КРЫВІ БЕСЛАНА

19 траўня 2006 г. Брытанская газэта “Guardian” паведамляе, што прадзюсэр Браен Грэзэр (аўтар скандальнага блюзьнерскага фільма “Код Да Вінчы”) і галівудаўская кампанія “Universal Pictures” выкупілі правы на экранізацыю артыкула брытанскага журналіста Крыса Чайвэса. Гэты Чайвэс рабіў рэпартаж зь месца трагічных падзеяў у Беслане. Грэзэр зьбіраецца ставіць фільм пра захоп закладнікаў у бесланскай школе. Даведаўшыся пра гэта асэціны заявілі, што не дапусьцяць здымачную групу ў Беслан.

Наш камэнтар: Асэцінскі народ адразу зразумеў, што рыхтуюць яму прафэсійныя скандалісты. Заходнічкам хочацца зарабіць мільёны на трагедыі, на крыві дзяцей. Цынікі зьбіраюцца накручваць бізнэс на сваёй чарговай лухце пра жыцьцё і сьмерць у расейскай імпэрыі. Мы ўжо бачылі іхныя “экранізацыі” расейскай літаратурнай прадукцыі. З цяперашнім галівудскім узроўнем лепш бы ня лезьці ў тое, чаго яны ня здольныя зразумець (а можа робяць выгляд, што ня здольныя).

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ