У ЛЁНДАНЕ “ДАЛЕЙ РАЗЬБІРАЮЦЦА”
15 траўня 2006 г. “Lidove Noviny” публікуе артыкул пад тытулам “Тэрарысты ў Лёндане дзейнічалі незалежна”. Спэцслужбы і парляманцкая камісія Брытаніі прышлі да высновы, што выканаўцы тэрактаў у ліпені 2005 г. дзейнічалі без замежнай дапамогі і ня мелі сувязі з Аль-Каэдай. Спэцы прызналіся, што пэўны час сачылі за чатырма мясцовымі малойцамі, якія пазьней выбухамі ў мэтро і аўтобусах забілі 52 асобы. Але, не знайшоўшы нічога вартага ўвагі, сачэньне спынілі. Цытуем найбольш цікавае месца ў артыкуле: “Міністэрства ўнутраных справаў далей разьбіраецца, чаму гэтыя тэрарысты вырашылі нанесьці ўдар па сваёй радзіме”.
Наш камэнтар: Сапраўды, кур'ёзная цытата. Згаданыя чацьвёра маладзёнаў мелі брытанскія пашпарты і нават былі народжаныя ў Брытаніі. Але газэтчыкі “забыліся” згадаць, што яны былі пакістанскага паходжаньня. І можна сказаць з поўнай упэўненасьцю: яны люта ненавідзелі “сваю радзіму”, яе культуру, традыцыю, яны не шкадавалі людзей у мэтро і аўтобусах. Зразумела, што пасьля трагедыі ўлады і спэцслужбы ўсімі сіламі будуць штучна лякалізаваць канфлікт і дэманстраваць яго выпадковасьць. Але ў гэта не паверыць насельніцтва Лёндана, якое ўспомніла нямецкія бамбардоўкі часоў Другой сусьветнай вайны. Не паверым і мы. Бо надта ж маштабна і зладжана дзейнічалі згаданыя “аматары”. Брытанскае грамадзтва ўжо бачыць, у якую яму загналі яго лібэральныя “правы чалавека”. Чужынцы атрымалі права жыць у Брытаніі з несхаванай нянавісьцю да ўсяго брытанскага, права забіваць брытанцаў. Выведка наракае на недахоп дадзеных і крыніцаў для поўнага раскрыцьця справы. Няхай пашукаюць па расейскаму сьледу.
Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ