ЧОРНЫ ПРАГНОЗ

13 траўня 2006 г. Нарвэжская газэта “Morgenbladet” піша на тэму прагнозаў будучыні Нарвэгіі. У краіне назіраецца павышаная актыўнасьць публіцыстаў, інфарматыкаў і навуковых футуролягаў. Папулярнымі сталіся кампутарныя праграмы, распрацаваныя інфарматыкам Оле Ёргенам Анфіндсэнам. Відэашэраг і тэкстоўкі праграмаў ствараюць вобраз Нарвэгіі праз 40-50 гадоў. У гэтай (пакуль што віртуальнай) краіне нарвэжцы белай скуры, якія ходзяць у касьцёл і сьпяваюць у фарным хоры, носяць традыцыйныя нацыянальныя строі — у абсалютнай меншасьці. Афра-азіяцкія “нарвэжцы” з іхным жыцьцёвым укладам, мячэцямі і г.д. ствараюць тыповы краявід скандынаўскай краіны. Чужынскую гармонію парушаюць толькі брутальныя выступы беласкурай моладзі з голенымі галовамі, якая змагаецца за парэшткі нарвэжскага. Страшны сцэнар мае, аднак, сваю статыстычную базу. Цяпер насельніцтва Нарвэгіі складае 4,9 млн асобаў, з іх 360 тысячаў імігрантаў-чужынцаў (у асноўным афра-азіятаў). Мяркуецца, што ў 2060 г. насельніцтва краіны будзе складаць 7,4 млн, а чужынцаў будзе ўжо 1-2 мільёны. У Нарвэгіі будзе 14,1% афра-азіяцкіх “соотечественніков”. Клясічнай ісламскай рэвалюцыі ў Нарвэгіі можна чакаць ужо ў 2050 г. Артыкул заканчваецца пытаньнем — “Куды ўсё ідзе?”

Наш камэнтар: Вядома куды. Да зьдзяйсьненьня на практыцы найбольш трагічных сюжэтаў навуковай футуралёгіі і кампутарных мульцікаў, да разбурэньня эўрапейскай цывілізацыі. Менавіта мусульманскія народы дэманструюць расслабленым і інфантыльным эўрапейцам, як трэба абараняць свае каштоўнасьці, сваю рэлігію, сваю тэрыторыю. Нешта ня бачым мы, каб у Пакістане і Малі масава сяліліся нарвэжцы і навязвалі б мясцоваму насельніцтву скандынавістыку. Калі б яны паспрабавалі зрабіць гэта, то іх хутка навучылі б і накіравалі назад на Поўнач. Пара культурным народам гнаць у карак сацыялістычна-лібэральных дэмагогаў ды салідарна з беларусамі і ўкраінцамі будаваць Эўропу Айчынаў, незалежных нацыянальных дзяржаваў, паяднаных хрысьціянскай і культурніцкай салідарнасьцю.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ