НАСТУПСТВЫ ЛІБЭРАЛІЗМУ

12 траўня 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” піша пра жудаснае злачынства ў Антвэрпэне (Бельгія). У белы дзень ў цэнтры горада юнак з голенай галавой (“скінхэд”) адкрыў агонь па цёмнаскурай маці, якая вяла беласкурае дзіця. Маці і дзіця загінулі, была таксама паранена дзяўчына турэцкага паходжаньня, якая сядзела на лаве і чытала часопіс. Днямі ў іншым бэльгійскім мястэчку скінхэды напалі на нэгра з французкім пашпартам і цяжка паранілі яго.

Наш камэнтар: Разрэклямаванае лібэраламі-сацыялістамі “шматрасавае грамадзтва” дае свой страшны плён. Узаемная нянавісьць, агрэсія, злачынствы ўсё больш вызначаюць штодзённае жыцьцё некалі патрыярхальнай Эўропы, у некаторых рэгіёнах якой на працягу дзесяцігоддзяў не здаралася ніводнага забойства. Белыя ненавідзяць чорных, чорныя белых — і ва ўсіх мясцовыя пашпарты і грамадзянства Эўразьвязу. Актывісты нацыяналістычных, хрысьціянскіх і кансэрватыўных партыяў, проста разумныя людзі даўным-даўно ўжо папярэджвалі свае грамадзтвы, што ні да чаго добрага не давядуць шырака раскрытыя эўрапейскія дзьверы, у якія левыя “гуманісты” з 1960-х гадоў пачалі запрашаць танную працоўную сілу з трэцяга сьвету. Надта высокім аказаўся кошт гэтай “таннай” сілы: парушэньне нармальнага нацыянальнага жыцьця ў эўрапейскіх краінах, уздым расавай нецярпімасьці, рэзкае адчуваньне пагрозы для эўрапейскай культуры. Працэсы зайшлі настолькі далёка, што невядома, як выходзіць цяпер з гэтага замкнёнага кола. На Захадзе атабарыліся мільёны афра-азіятаў, большасьць зь іх не жадае працаваць (альбо працуе няякасна), не жадае вучыць дзяржаўныя мовы і ўключацца ў традыцыйнае асяроддзе. Мясцовая эўрапейская моладзь масава запісваецца ў экстрэмісцкія групоўкі і голіць галовы. У грамадзтве адбываецца сур'ёзны разлом. А чырвона-ружовыя працягваюць круціць сваю дэмагагічную шарманку пра “мір во всём міре” ды будаваць абарончы вал на межах Беларусі і Украіны.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ