“HOMO IMPERIALIS”

11 траўня 2006 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляе пра сьмерць у Маскве 81-гадовага Аляксандра Зіноўева, вядомага расейскага пісьменьніка і філёсафа, а таксама антысаветчыка-дысыдэнта 1970-80-х гг. Палякам ён запомніўся як вынаходнік тэрміну “homo sovieticus”.

Наш камэнтар: Беларусы таксама чыталі ягоныя раманы пад эфэктнымі назвамі “Катастройка”, “Зияющие высоты” і інш. І вось што цікава, як толькі рассыпаўся СССР, расейцы-антысаветчыкі (па-за вельмі рэдкім выключэньнем) кінуліся ў абдымкі да новых лубянскіх гаспадароў Крамля і навыперадкі пачалі прапаноўваць свае паслугі па рэстаўрацыі расейскага рэйху. Памятаем, як гадоў пяць таму А. Зіноўеў “по заданію товарішчей” прыязджаў у Менск, каб падтрымаць А. Лукашэнку, зь якім карцінна абдымаўся перад тэлекамэрамі. Нам такія, як Зіноўеў, запомняцца як прадстаўнікі распаўсюджанага віду “homo imperialis”.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ