У ЭЎРОПЕ ПАВЯЛІЧЫВАЕЦЦА АГРЭСІЯ ЗБАЧЭНЦАЎ
Прэм'ер Брытаніі Блэр прызначыў 10 траўня новага міністра роўнасьці (ёсьць такая пасада ў Лёндане). Міністрам стала Рут Кэлі. Але супраць гэтай асобы ўзьнялася хваля пратэстаў. У прыватнасьці шумна пратэстуюць арганізацыі сэксзбачэнцаў і поланенавісьнікаў (фэміністак і т.п.) Ведаеце, якая іхная аргумэнтацыя? А вось якая: Рут Кэлі вядомая сваёй хрысьціянскай набожнасьцю і прыхільнасьцю да традыцыяў. Маўляў, яна будзе шкодзіць гомасэксуалістам.
Прамінула 1700 гадоў з часоў апошніх рымскіх ганеньняў на хрысьціянаў. І вось на пачатку 21-га стагоддзя, на фоне заходняй уседазволенасьці “правоў чалавека” ў грамадзтва вяртаецца ў якасьці нормы садомскі грэх, які публічна нападае на Хрысьціянства. Такое ня сьнілася імпэратару Канстанціну. Ён менавіта ў Брытаніі даведаўся аб абраньні на імпэратарскі трон і паехаў у Італію, дзе падпісаў у 313 г. Міланскі эдыкт, паводле якога Хрысьціянства станавілася легальным веравызнаньнем. Праз стагоддзі варварства зноў пагражае цывілізацыі.
Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ