КАЛЯКІН: ПАД ВАРТАЙ ВЕЛЬМІ ДОБРА
Дзіўны выпадак. Упершыню пад арышт пасадзілі камуніста С. Калякіна. 14 сутак нібыта за ўдзел у Чарнобыльскім Шляху. Нядаўна камуніста выпусьцілі і вось што ён сказаў:
Калякін: “Трохі адчуваецца недахоп інфармацыі аб тым, што адбываецца на волі. Усё астатняе, і ўмовы побыту: раз на дзень маглі карыстацца душам. Стаўленьне да тых, каго тут трымаюць пад вартай, у тым ліку, і да палітычных, вельмі добрае. Не магу казаць, што тут некага прыніжалі.” (Паводле радыё “Свабода”).
Вось яно што аказваецца! А некаторыя былі паверылі ўжо беларускай моладзі, над якой там зьдзекваліся, якая там мерзла і задыхалася. Ажно камуніст Калякін вывеў усіх на чыстую ваду і сказаў праўду пра выдатныя ўмовы пад лукашэнкаўскім арыштам.
Адам Мікша, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ