“СТРАШНА ГЛЯДЗЕЦЬ НА П'ЯНЫЯ ТВАРЫ АФІЦЭРАЎ...”
8 траўня 2006 г. Швэдская газэта “Expressen” піша пра Расею і распавядяе пра лёс шэрагоўца Андрэя Сычова. Летась “дзяды” катавалі яго ў казарме вайсковай часткі ў Чэлябінску. У выніку яму давялося ампутаваць ногі і палавыя ворганы. Калі расейскаму міністру вайны Іванову паведамілі пра трагедыю, то ён адмахнуўся, заявіўшы публічна: “А в Челябінске нічего особенного не проізошло...” Швэдскі журналіст сустрэўся з маці няшчаснага жаўнера. Яна расказала, як сын патэлефанаваў ёй перад навагоднім інцыдэнтам і сказаў, што баіцца, бо страшна глядзець на пьяныя твары афіцэраў і жаўнераў у казарме. Увечары таго ж дня яго і іншых маладых жаўнераў пачалі катаваць.
Наш камэнтар: Няхай пачытаюць швэды пра расейскую армію. У іх такога зьверства не было ў войску нават у часы Карла ХІІ. Беларусы старэйшых пакаленьняў добра памятаюць расейскую мясарэзку. Вельмі важна, каб беларускія юнакі больш ніколі не траплялі пад каманду расейскіх зьвяроў у пагонах, не служылі жудаснай маскоўскай імпэрыі.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ