ХОЧУЦЬ ТЫРАНА
7 траўня 2006 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” паведамляе пра сталінскую настальгію ў Расеі. 9 траўня сёлета ў Валгаградзе (былым Сталінградзе) будзе зь вялікай помпай адкрыты музэй Сталіна. Яго арганізаваў і аплаціў мясцовы мільянэр Бухценка, які сказаў нарвэжскаму рэпарцёру: “Ветераны в восторге...” Мяркуецца, што сьледам па ўсёй РФ будуць аднаўляцца сталінскія аб'екты і музэі. Нядаўняе апытаньне прадэманстравала, што 53% апытаных расейцаў “станоўча ацэньваюць ролю Сталіна ў гісторыі Расеі”, а 42% выступаюць за “новага Сталіна, які павінен выратаваць Расею”.
Наш камэнтар: Калі б такія працэсы адбываліся ў Нямеччыне і Аўстрыі на гітлерскую тэму, то ўвесь сьвет вешаў бы на германцаў дохлых катоў і вельмі б хваляваўся. Іншая сітыуацыя са сталінізмам у Расеі. Да нядаўняга часу на ўсе папярэджаньні беларускіх патрыётаў аб умацаваньні сталінска-фашыстоўскай сістэмы ў Расеі (новай яе формы — гэбізму) заходнічкі пасьмейваліся з нас ды заклікалі хутчэй “уліцца ўсёй Беларусяй у расейскую дэмакратыю”. Але з часам сьмех сьцішыўся, і вось яны пачалі ў сваёй прэсе падаваць даволі адэкватныя паведамленьні пра сталінска-фашыстоўскую расейскую “дэмакратыю”.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ