БЕЛАРУСЫ ПАВІННЫ РЫХТАВАЦЦА ДА ВАЙНЫ З РАСЕЯЙ. МАСКВА ПЛЯНУЕ АНЭКСІЮ
Дырэктар расейскага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Піянткоўскі ў інтэрв'ю радыё Свабода адзначыў, што ў Крамлі сасьпеў “цьвёрды плян завяршыць апошні тэрмін прэзыдэнцтва Уладзімера Пуціна рэальным “аб'яданьнем” зь Беларусьсю. “Гэта вельмі вялікая памылка, — асьцерагаецца Піянткоўскі, — за 10 гадоў у Беларусі ўзьнікла нацыянальная самасьвядомасьць. Нават калі Лукашэнка паабяцае аб'яднаць Беларусь з Расеяй, гэта выкліча вельмі сур'ёзны крызіс. Я спрабую гэта патлумачыць у Маскве, але там настолькі ў нафтавым і газавым чадзе, што ня хочуць лічыцца з абсалютна відавочнымі аргумэнтамі".
Паводле Піянткоўскага, Расея ў сваёй спробе праглынуць Беларусь ідзе да вялікага правалу.
Набліжаецца час, калі беларусам трэба ўзяць у рукі зброю і пахаваць паганую імпэрыю пад яе ўласным друзам.
Тамаш Ракса. (Паводле радыё Свабода, 4 траўня 2006)