РОЗНЫЯ АДНОСІНЫ ДА ТАТАЛІТАРЫЗМУ

2 траўня 2006 г. Дацкая газэта “Politiken” піша пра першатраўневыя дэманстрацыі камуністаў у Маскве. Дзесяткі тысячаў бальшавікоў хадзілі па Маскве пад чырвонымі сьцягамі і скандавалі аб неабходнасьці аднаўленьня СССР. Наступны артыкул газэты прысьвечаны нэанацыстоўскім маніфэстацыям у нямецкім Лейпцыгу. Паліцыя ледзь абараніла малойцаў з голенымі галовамі ад людзей, якія закідвалі іх камянямі, пляшкамі і нават кантэйнэрамі з падпаленым сьмецьцем.

Наш камэнтар: Вось і ўся розьніца. Чырвоныя фашысты абсалютна легальна шыхтуюцца ў Маскве пад сваёй чалавеканенавісьніцкай сымболікай і мараць услых пра рэстаўрацыю свайго крамлёўскага рэйху. На радзіме нацыянал-сацыялізму сучасныя аматары фашыстоўскай настальгіі заўсёды атрымліваюць адлуп значнай часткі насельніцтва. Яны ўсяроўна ніколі не адновяць фашыстоўскі рэйх. А вось бальшавіцкі рэванш застаецца стрыжанем палітыкі сёньняшняй “расейскай дэмакратыі”. Фашызм перасяліўся на Усход ад Беларусі.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ